Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭБРР ЭБРР чакае ўзмацненьня крызісу ў Беларусі і 35% інфляцыі


Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця палепшыў прагноз росту ВУП Беларусі на 2011 год, адначасова пагоршыўшы яго на 2012 год.

"Беларусь праходзіць праз жорсткі крызіс плацёжнага балянсу, абумоўлены высокімі аб'ёмамі дырэктыўнага крэдытаваньня, ростам у дзяржсэктары і мяккай манэтарнай палітыкай", – сказана ў прэамбуле ліпеньскай рэдакцыі традыцыйнага прагнозу ЭБРР для 29 краін з пераходнай эканомікай, у якіх ён вядзе дзейнасьць.

Згодна з ліпеньскім прагнозам ЭБРР, сёлета эканамічны рост у Беларусі складзе 5,0%, у той час як у траўні ён ацэньваўся ў 3,0%. На 2012 год прагноз росту ВУП Беларусі зьніжаны да 3,0% з 3,5%.

ЭБРР чакае інфляцыю ў 2011 годзе ў Беларусі на ўзроўні 35% супраць 14,7%, якія прагназаваліся ў траўні. Дэфіцыт бюджэту Беларусі на гэты год прагназуецца ў 1,7% да ВУП, адмоўнае сальда плацёжнага балянсу - 15,7% ВУП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG