Расейскія інвэстары не пагаджаюцца купляць дзяржаўную долю беларускага апэратара сотавай сувязі МТС за 1 мільярд даляраў, паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Георгі Кузьняцоў.
Кузьняцоў сказаў, што расейскі бок лічыць цану 1 мільярд даляраў занадта высокай -- расейцы прапануюць купіць долю ў МТС за 300-500 мільёнаў даляраў ЗША.
Кузьняцоў таксама прызнаўся, што інвэстараў, якія цікавяцца пакупкай акцыяў МТС насьцярожвае статутныя дакумэнты кампаніі. Калі інвэстар набудзе кантрольны пакет, ён не зможа кіраваць незалежна ад дзяржавы, паколькі дзейны статут гэтаму перашкаджае.
На пытаньне, ці будуць выстаўленыя для прыватызацыі Белтрансгаз і нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, Кузьняцоў заявіў, што гэтыя аб’екты не ўваходзяць у сфэру дзейнасьці ягонага камітэту.
Аднак чыноўнік выказаў асабістую думку: продаж Белтрансгазу расейскаму Газпрому сёлета адбудзецца.
Зарэгістраванае ў Беларусі супольнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Мобильные ТелеСистемы» мае двух заснавальнікаў -- беларускае дзяржаўнае прадпрыемства "Белтэлекам" і расейскае адкрытае акцыянэрнае таварыства «Мобильные ТелеСистемы».