Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнзін-такі падаражэў


21 ліпеня канцэрн "Белнафтахім" у сярэднім на 3% падвысіў розьнічныя цэны на нафтапрадукты.

Марка паліва Цана На колькі зьмянілася
"Нармаль-80" 4 120 3%
АІ-92 4 330 3,1%
АІ-95 4 650 3,3%
Дэзпаліва 4 580 2,9%


Афіцыйна паведамляецца, што кошты падвышаныя "у адпаведнасьці з рашэньнем камісіі па пытаньнях імпарту энэргарэсурсаў" ў мэтах "паэтапнага выраўноўваньня коштаў на тавары ў краінах Мытнага саюза".

Сёлета цэны на паліва падвышаліся:

Дата На колькі падаражэла
3 сакавіка 5%
31 сакавіка 10%
24 траўня 20%
7 чэрвеня 30%


9 чэрвеня пасьля публічнага патрабаваньня Аляксандра Лукашэнкі, якое прагучала на наступны дзень пасьля масавай акцыі менскіх аўтамабілістаў "Стоп-бэнзін", цэны былі зніжаны на 13-22%.

"Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняга раніцы будзе не 5.200-5.100, а максымум 4.500 рублёў, -- сказаў Лукашэнка на экстранай нарадзе".

Пасьля той заявы, як бачым, "Белнафтахім" зьмяніў тактыку: цэны стала растуць, але не рэзкімі скачкамі.

З пачатку года бэнзін АІ-95 падаражэў у 1,44 раза, АІ-92 - у 1,51 раза, "Нармаль-80" - у 1,83 раза, дызпаліва - у 1,78 раза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG