Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку выклікаюць у вайсковую пракуратуру


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку 20 ліпеня выклікаюць на допыт у вайсковую пракуратуру па справе аб катаваньнях у СІЗА КДБ.

Палітык паведаміў, што яму патэлефанаваў сьледчы па асабліва важных справах вайсковай пракуратуры Андрэй Халілаў і сказаў пра неабходнасьць допыту для праверкі інфармацыі аб парушэньнях правоў вязьняў СІЗА КДБ.

«Маю намер распавесьці пра тыя падзеі, удзельнікам якіх я быў са сьнежня 2010-га па красавік 2011-га. Дам люстэркавую інфармацыю пра тое, што адбывалася ў „амэрыканцы“. Ня думаю, што будуць пэрспэктывы ў гэтай справы, бо тут дыстанцыя паміж правам і палітыкай велізарная. Гэта будзе проста імітацыя, што пракуратура разгледзела гэтае пытаньне».

Лябедзьку выклікаюць, бо яго імя таксама гучыць у справаздачах праваабаронцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG