Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жодзінскія экзэкуцыі


Арыштаваныя за ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту 6 ліпеня ў Менску Сяргей Крэйда, Сяргей Каласоўскі і Алена Савіч распавялі пра факты катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня ў дачыненьні да арыштаваных.

Як сьцьвярджае праваабарончы цэнтар "Вясна", неўстаноўленыя супрацоўнікі білі зьняволеных, адмаўлялі ім у мэдычнай дапамозе.

Сяргея Крэйду затрымалі падчас акцыі 6 ліпеня. Спачатку яго прывезьлі ў Маскоўкі РУУС Менску. Там пратрымалі дзесьці да 3 гадзіны ночы, склалі пратакол, пасьля чаго адправілі ў турму на Акрэсьціна. Адтуль яго вывезьлі ў суд Маскоўскага раёну, дзе асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту.
Усіх праганялі па адным па чорным тунэлі, дзе стаялі 2 чалавекі ў масках: адзін біў па жываце, каб зьбіць дыханьне, а іншы — у патыліцу

Першыя суткі пасьля суду арыштант правёў у камэры на Акрэсьціна, дзе вымушаны быў спаць на лаве, бо ложкаў на ўсіх не хапала. На наступныя 4 сутак яго перавялі ў іншую камэру. А 11 ліпеня больш за 100 чалавек павезьлі ў Жодзіна. У машыны садзілі больш людзей, чым належыць. Да таго ж у машынах былі праблемы з вэнтыляцыяй, было цяжка дыхаць, адзначыў арыштаваны.

Сяргей Крэйда распавёў наступнае: "Па прыезьдзе ў Жодзіна нам вырашылі арганізаваць "паказальны выступ". Выходзячы з машын, мы бачылі вялікую колькасьць міліцыянтаў, брахалі сабакі, адразу пры выхадзе з машыны стаяў АМАПавец у масцы з дубінкай. Спусьціліся ў сутарэньне, усіх паставілі тварам да сьцяны.

Затым усіх праганялі па адным па чорным тунэлі, дзе стаялі 2 чалавекі ў масках: адзін біў па жываце, каб зьбіць дыханьне, а іншы — у патыліцу. Нас, 20 чалавек, пасадзілі ў адну камэру, пакуль не разьмеркавалі ўсіх па розных. Выводзілі па 3—4 чалавекі, разьдзявалі да бялізны, праводзілі агляд вопраткі. І толькі пасьля разьмяркоўвалі па камэрах.

Падчас знаходжаньня ў Жодзіне я адчуў сябе кепска, прасіў ахоўнікаў выклікаць мне доктара, але гэтыя просьбы яны ігнаравалі. Толькі калі нас павялі на прагулку, я зьвярнуўся да старэйшых супрацоўнікаў
З Жодзіна нас вывозілі праз "чорны ход". Вывезьлі ўсіх у нейкае поле ды выкінулі

праваахоўных органаў, і мне выклікалі доктара.

З Жодзіна нас вывозілі праз "чорны ход". Машыны родных, якія прыехалі сустракаць арыштаваных, блякаваліся машынамі ДАІ і нават звычайнымі міліцыянтамі. Вывезьлі ўсіх у нейкае поле ды выкінулі".

Сяргея Каласоўскага і ягоную жонку Алену Савіч затрымалі 6 ліпеня каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Суд Першамайскага раёну Менску прысудзіў Сяргею Каласоўскаму 7 сутак арышту, а Алене Савіч — 10 сутак. Алена Савіч адзначыла, што ў Першамайскім РУУСе, куды іх даставілі адразу пасьля затрыманьня, яна пачула ад супрацоўнікаў міліцыі такія "адборныя мацюкі, якіх, відаць, і на будоўлі не пачуеш".

У Алены патрабавалі здаць адбіткі пальцаў, аднак яна адмовілася, бо закон не абавязвае яе рабіць гэта. Каля 2-й гадзіны ночы затрыманых даставілі ў турму на Акрэсьціна. У камэры зь дзяўчатамі, дзе апынулася Алена, на 8 чалавек было толькі 5 ложкаў, таму даводзілася спаць па двое. Гэтаксама і ў камэры, дзе сядзеў Сяргей Каласоўскі, на 18—20 чалавек было толькі 8 ложкаў. Людзей не выводзілі на прагулкі, не было магчымасьці памыцца ў душы.

Як і Сяргея Крэйду, у Жодзіна Алену Савіч і Сяргея Каласоўскага завезьлі
Перад тым як разьмеркаваць дзяўчат па камэрах, іх абшуквалі з поўным разьдзяваньнем

11 ліпеня. Яны таксама адзначылі, што аўтазакі былі перапоўненыя, не было чым дыхаць. Таксама сямейная пара пацьвердзіла словы Сяргея Крэйды пра сустрэчу арыштаваных з сабакамі ды ахоўнікамі ў масках.

Перад тым як разьмеркаваць дзяўчат па камэрах, іх абшуквалі з поўным разьдзяваньнем. Пры перавозцы арыштаваных абражалі. У жодзінскім ізалятары санітарныя ўмовы былі жахлівыя. У камэрах шмат тараканаў. З-за кепскай ежы шмат хто з арыштаваных меў праблемы са страўнікам.

Прыбіральні ў камэрах не былі належным чынам агароджаныя. Ахоўнікі, якія назіралі за арыштаванымі ў вочка дзьвярэй камэры, маглі бачыць, як хтосьці спраўляе свае натуральныя патрэбы. Прычым ахоўнікі-мужчыны маглі бесьперашкодна назіраць за дзяўчатамі ў прыбіральні.

Хлопцаў прывезьлі ў падземны гараж, дзе іх сустракаў ахоўнік у масцы і чалавек у камуфляжнай форме. "Усіх па адным праганялі па калідоры, дзе стаялі ахоўнік з сабакам і людзі ў камуфляжы. Людзей білі ў тулава, па патыліцы. Натуральна, стараліся моцна ня біць, каб не пакідаць пашкоджаньняў. Але ўсё гэта суправаджалася абразамі, мацюкамі, запалохваньнем арыштаваных", — распавёў Сяргей Каласоўскі.

Сямейная пара таксама пацьвердзіла, што пры вызваленьні людзей вывезьлі праз чорны ход у невядомым кірунку. Людзей пакідалі бяз грошай, дакумэнтаў і асабістых рэчаў (не было нават матузкоў у абутку). Усё засталося ў турме на Акрэсьціна і раённых РУУСах Менску. На руках была толькі даведка аб вызваленьні пасьля адбытага арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG