Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ад сацыяльнай сфэры засталіся толькі інтэрнаты…"


Інтэрнат, ілюстрацыйнае фота
Інтэрнат, ілюстрацыйнае фота
У савецкую эпоху амаль усе буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы мелі шырокую сетку ўласных сацыяльных аб'ектаў – палацы культуры, дзіцячыя садкі, паліклінікі, дамы адпачынку. На працягу апошніх гадоў амаль усе актыўна пазбаўляюцца ад гэтых "няпрофільных актываў", імкнучыся перадаць іх на балянсы мясцовых уладаў.

Зь верасьня ў Горадні пачнецца ліквідацыя прадпрыемства "Гроднатэкстыль". У лепшыя часы на прадпрыемстве працавалі некалькі тысяч работнікаў, цяпер іх засталося каля 200 чалавек.

Супрацоўнік прафкаму кажа, што найперш пазбавіліся аб’ектаў
Апошні дзіцячы лягер адпачынку аддалі ў пазамінулым годзе ва ўласнасьць гораду. Цяпер ужо нічога няма, бо няма сэнсу ўтрымліваць

сацыяльнай сфэры, якія заўсёды былі на прадпрыемстве стратныя.

Спадар: "Ну, вось апошні дзіцячы лягер адпачынку аддалі ў пазамінулым годзе ва ўласнасьць гораду. Цяпер ужо нічога няма, бо няма сэнсу ўтрымліваць. Перадалі і два інтэрнаты, адзін дзіцячы лягер, палац культуры тэкстыльшчыкаў — гэта апошняе, што перадалі на балянс гораду".

Лідзкая абутковая фабрыка — прадпрыемства, якое працуе надалей і мае прыбытак, але аб’ектаў сацыяльнай сфэры таксама стараецца пазбывацца, бо яны вымагаюць капіталаўкладаньняў. Вось што мне патлумачылі ў бухгальтэрыі прадпрыемства.

Спадарыня: "Мы ўжо даўно адмовіліся ад садку. У нас ёсьць аздараўленчы лягер і два інтэрнаты, а раней мелі Дом творчасьці, Дом культуры, басэйн, садкі, стадыён. Чаму адмовіліся? Таму што прадпрыемства было стратнае і не маглі ўтрымліваць гэтыя аб’екты".
Мы ўжо даўно адмовіліся ад садку. Чаму адмовіліся? Таму што прадпрыемства было стратнае

Спадарыня з бухгальтэрыі кажа, што нават пры цяперашніх прыбытках ім усё роўна нявыгадна ўтрымліваць інтэрнаты і аздараўленчы лягер, бо ў інтэрнаце ўжо жывуць менш за 50% іхніх рабочых, а ў аздараўленчым лягеры адпачываюць толькі 5% дзяцей іхніх працаўнікоў.

У гарадзенскага прадпрыемства "Радыёхваля" на балянсе засталіся толькі тры інтэрнаты. У прафкаме мне сказалі, што сацыяльнай сфэры — аздараўленчых лягераў, прафілякторыяў — пазбавіліся яшчэ 10 гадоў таму. Апошнім нядаўна перадалі на балянс гарадзкіх уладаў аздараўленчы лягер "Сузор’е".

Спадарыня: "Раней у нас неяк болей дзяцей сваіх было, а цяпер зусім мала стала. Апошнім часам працавалі з рознымі арганізацыямі, а зімою наагул задзейнічаны ня быў, даводзілася на вясну рамонт рабіць, укладаць сродкі".

Гарадзенец Анатоль Хацько, які мае пэўны досьвед працы ў прафкаме прамысловага прадпрыемства, лічыць, што аб’екты сацыяльнай сфэры нават буйных прадпрыемстваў, якія яшчэ на плыву, — стратныя, і пасьля прыватызацыі яны зьменяць гаспадароў.

Праўда, ён кажа, што лепей было б прадпрыемствам пазбыцца іх цяпер, каб ня несьці дадатковую нагрузку, а грошы пусьціць на разьвіцьцё вытворчасьці. На яго думку, вакол гэтых аб’ектаў часьцей за ўсё квітнее карупцыя.

Хацько: "Я лічу, што садкі і аздараўленчыя лягеры трэба адназначна перадаць у сыстэму адукацыі. А інтэрнаты — спакойна, як мы і рабілі, пераабсталёўваць і прадаваць людзям ва ўласнасьць. Па-першае, многія выкарыстаюць свае чэкі "Жыльлё", якія ў іх замарозіліся, а па-другое, людзі атрымаюць недарагое жыльлё, бо зрабіць пераацэнку такога жыльля — гэта незатратна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG