Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рак прымусіў Чавэса падзяліцца ўладай


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які другі раз ад’ехаў на Кубу для лячэньня раку, напісаў у панядзелак у Твітэры, што яго адведаў Фідэль Кастра.

Вечарам зьявілася нататка, у якой Чавэс паведаміў суайчыньнікам, што ён з аптымізмам заканчвае яшчэ адзін дзень змаганьня за жыцьцё і што “Фідэль зноў прыходзіў”. Чавэс прыбыў у Гавану ў суботу, каб прайсьці другі этап лячэньня анкалягічнага захворваньня. У чэрвені Чавэсу зрабілі на Кубе дзьве апэрацыі. Падчас апошняй выдалілі злаякасную пухліну, паводле словаў пацыента, памерам з бэйсбольны мяч.

Гэтым разам упершыню за 12 гадоў, якія Чавэс знаходзіцца на чале Вэнэсуэлы, ён перадаў частку сваіх паўнамоцтваў. Пасьля таго, як Нацыянальная асамблея прагаласавала за тое, каб дазволіць Чавэсу вярнуцца для лячэньня на Кубу, прэзыдэнт падпісаў дэкрэт, якім перадаў частку сваіх паўнамоцтваў віцэ-прэзыдэнту Эліясу Хаўа, а таксама міністру фінансаў і плянаваньня. Вэнэсуэльскі лідар паведаміў, што яго рашэньне стала “вынікам глыбокіх роздумаў”, якімі ён займаўся падчас змаганьня з хваробай.

Прэзыдэнту Чавэсу 56 гадоў. Паведамляецца, што нягледзячы на хваробу, ён мае намер прыняць удзел у наступных прэзыдэнцкіх выбарах, заплянаваных на канец 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG