Актывісты Слонімскай суполкі аргкамітэта па стварэньні Партыі БХД падалі заяўкі ў райвыканкам на правядзеньне пікетаў з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў.
На 6 жніўня, са слоў Івана Бедкі, аднаго з актывістаў аргкамітэта, сябры БХД зьбіраюцца правесьці пікет з патрабаваньнем вызваліць з беларускіх турмаў усіх палітвязьняў. А 14 жніўня мясцовыя актывісты зьбіраюцца прыцягнуць увагу грамадзкасьці Слоніма да праблемы зьбядненьня людзей у Беларусі.
Са слоў Івана Бедкі, у заяўцы ён напісаў, каб райвыканкам выдзеліў ім месца правядзеньня пікета, якое вызначана мясцовымі ўладамі, паколькі раней, калі падаваліся падобныя заяўкі, чыноўнікі адказвалі, што месца правядзеньня пікета не супадае з тым, дзе дазволена ўладамі.