Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ГОРАЧА...


... з дажджамі і навальніцамі. Тэмпэратура: 25 — 33 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менскім гарадзкім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевича, 1/3) разгледзяць касацыйныя скаргі на прысуды Паўлу Севярынцу, Ірыне Халіп, Дзьмітрыю Вусу, Мікалаю Статкевічу і Аляксандру Класкоўскаму па справе пасьлявыбарчага пратэсту 19 сьнежня 2010 году.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры ў Менску (вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 402) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў шэрагу беларускіх міністэрстваў на тэму выкананьня Беларусьсю патрабаваньняў міжнародных канвэнцый пры разьмяшчэньні і праектаваньні АЭС. Пачатак а 12.30.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан наведае зь візытам Індыю.
Прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган наведае зь першым афіцыйным візытам не прызнаную большасьцю краінаў Турэцкую Рэспубліку Паўночны Кіпр.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1834 нарадзіўся Эдгар Дэга, францускі мастак (пам. 1917)

У 1855 памёр Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, прыродазнавец (нар. 1796).

У 1893 нарадзіўся расейскі паэт Уладзімір Маякоўскі (пам. 1930).

У 1980 пачалася Алімпіяда ў Маскве, якую дзясяткі краінаў байкатавалі ў сувязі з савецкай інтэрвэнцыяй ў Аўганістан.

У 1993 Беларусь усталявала дыпляматычныя стасункі з Нэпалам.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень вызваленьня – афіцыйнае сьвята Нікарагуа.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: С.Каваленка: "Буду галадаваць пасьля кожнага несправядлівага затрыманьня"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Любы карабель мае добрага капітана, калі мора спакойнае".

Швэдзкая прымаўка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG