Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аксамітны кулак Гаўла пазбавіў Пуціна нямецкай прэміі


Вацлаў Гавэл
Вацлаў Гавэл
Былы чэскі дысыдэнт і прэзыдэнт прымусіў Нямеччыну зрабіць крок назад, піша Паола Лепры ў артыкуле, надрукаваным у газэце Corriere della Sera.

"Вацлаў Гавэл выступіў супраць свайго старога ворага Ўладзімера Пуціна. Калі былы чэскі прэзыдэнт заявіў, што верне прэмію" Квадрыга ", атрыманую ім у 2009 годзе, лёс нямецкай ўзнагароды, прысуджанай у запале палемік расейскаму прэм'еру Ўладзімеру Пуціну, быў, здаецца, вырашаны", -- цытуе выданьне Inopressa.ru.

"Вядома ж, гэта зусім ня значыць, што для былога чэскага прэзыдэнта сёньняшняя Расея ўсё роўна што ўчорашні Савецкі Саюз. Але Гавэл заўсёды казаў пра "хітраванскі рэжым" і аналізаваў складаную ролю, якую адыгрывае на міжнароднай арэне пуцінская Расея. "Трэба быць пільнымі і не дазваляць сябе запалохваць", -- сказаў неяк Гавэл. Для яго было пераборам бачыць імя расейскага лідэра ў залатой кнізе ўсясьветных лідэраў, якія дзейнічалі "ў імя ўсеагульнага дабра", -- піша аўтар артыкулу.

"Асацыяцыя Werkstatt Deutschland была вымушаная, такім чынам, зрабіць крок назад і ануляваць сваё рашэньне, "зь вялікім шкадаваньнем, прымаючы пад увагу ўсё больш невыносны ціск". Супраць узнагароджаньня Ўладзіміра Пуціна выступілі гуманітарныя арганізацыі, групы расейскай апазыцыі, многія камэнтатары, шматлікія прадстаўнікі палітычнага сьвету Нямеччыны. Сытуацыя стала даволі далікатнай і для ўраду Нямеччыны. Прадстаўнік расейскага ўраду Дзьмітры Пяскоў сказаў, што рашэньне асацыяцыі Werkstatt Deutschland было сустрэтае з павагай. Застаецца ў гэта верыць", -- піша аўтар артыкулу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG