Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны за 13 ліпеня: «Навошта я вяртаўся ў Беларусь!»

абноўлена

З раніцы ў Савецкім судзе Менску — працэсы над затрыманымі 13 ліпеня
З раніцы ў Савецкім судзе Менску — працэсы над затрыманымі 13 ліпеня
У чацьвер у Савецкім судзе Менску ішлі працэсы над людзьмі, затрыманымі напярэдадні ў раёне плошчы Якуба Коласа.

Першым у Савецкім судзе судзілі Ільлю Зянькевіча, сыстэмнага адміністратара адной зь менскіх фірмаў. Паводле яго, на плошчы Якуба Коласа ў Ільлі была прызначаная сустрэча. Ільля прыехаў туды на скутэры, прыпаркаваўся і пайшоў на плошчу. Але не дайшоў:

«Калі я падышоў да месца сустрэчы, ззаду ад мяне, ад трамвайных рэек, да мяне падышлі два супрацоўнікі ў цывільным і, не называючыся, затрымалі мяне і адвялі да аўтобуса».

Паводле сьведак-міліцыянтаў, Зянькевіч нібыта размахваў рукамі і брыдкасловіў у публічным месцы. Судзьдзя Дзьмітрый Паўлічэнка сьведак у суд ня выклікаў, а іх прозьвішчы прачытаў ледзь чутна: Бялко і Кунігаў. Нават прысуд судзьдзя прачытаў, не дайшоўшы да свайго крэсла некалькі крокаў. 10 сутак арышту. Ільля Зянькевіч пасьпеў сказаць, што гэты прысуд ляжа на сумленьне судзьдзі.

Другім судзілі мэнэджэра зь Менску Алега Хіляжава. Таксама ня выклікаўшы ў суд сьведак, таксама за некалькі хвілін, і таксама падсудны віны ў нецэнзурнай лаянцы на плошчы не прызнаваў. І вынік быў той жа — 10 сутак арышту. А пакуль судзьдзя рыхтаваў прысуд, Алег пасьпеў паведаміць журналістам, што праз тры дні ў яго дзень народзінаў і што ў яго засталіся ключы ад кватэры, у якую цяпер ягоная дзяўчына ня можа трапіць.
Cярод нас быў хлопец, які глядзіць паралізаванага дзядулю. Прасілі міліцыянтаў адпусьціць яго, дык не адпусьцілі.

«Але гэта што? Там сярод нас быў хлопец, які глядзіць паралізаванага дзядулю. Прасілі міліцыянтаў адпусьціць яго, дык не адпусьцілі», — паведаміў Алег. Пра сябе малады чалавек дадаў:

«Шкадую, што вярнуўся з Англіі. Працаваў там, вучыўся. Потым здарыўся там крызіс, у 2008-м, вярнуўся. Думаў, тут будзе лепей. Спачатку быццам так і было, а потым... Вось бачыце».

Калі судзьдзя Паўлічэнка спытаў у Хіляжава, навошта той гуляў зь сябрамі на плошчы, малады чалавек, які жыў у Англіі, шчыра не зразумеў пытаньня: «Як гэта навошта? Ужо нельга гуляць? З працы дамоў, з дому на працу — і ўсё?».

Працэсы над затрыманымі ішлі і ў іншых кабінэтах. Аляксандру Буслу судзьдзя Анжаліка Мазоўка прысудзіла таксама 10 сутак. У калідоры Аляксандар пасьпеў сказаць карэспандэнту «Свабоды»:

«Гэта ня суд, а цырк. Фарс. Я спаслаўся на свайго сьведку, а мне заявілі, што сьведка абароны ня варты даверу, а вартыя даверу сьведкі абвінавачаньня. Які сэнс у такім судзе? Цырк!».

Пазьней у Савецкім судзе асудзілі на 5 сутак Андрэя Цімашэнку, на 15 сутак — Алеся Крата і Івана Амельчанку, на 8 сутак — Сяргея Крукоўскага, на 10 сутак — Сідарава (імя невядомае) і Ягора Канціна. Калі судзілі Сяргея Крукоўскага, судзьдзя Анжаліка Мазоўка не пусьціла ў суд Сяргееву жонку Алену.

Бабуля жонкі асуджанага на 8 сутак Сяргея Крукоўскага Лідзія Калдаева з праўнучкай Лідачкай.

Бабуля жонкі затрыманага падчас "маўклівай акцыі" 13 ліпеня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00
Наўпроставы лінк



У Цэнтральным судзе Менску прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь Паўлу Хадзінскаму і 10 сутак — Максіму Юзафовічу, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».

«Учора ў Фрунзенскі РАУС былі прывезеныя каля 10 затрыманых. Пазьней усіх зь іх, акрамя аднаго, адпусьцілі. Магчыма, гэтага чалавека судзілі ў Фрунзенскім судзе», — паведаміў карэспандэнту «Свабоды» Алег Хіляжаў, перад тым як яго вывезьлі з суду.

Праваабаронцы "Вясны" пра працэсы ў Савецкім судзе Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:37 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG