Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч фантазіраваў альбо памыляўся?


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч
«Роснефть» і «СІБУР» сьцьвярджаюць, што не вядуць перамовы наконт куплі акцый беларускіх прадпрыемстваў.

У прыватнасьці, у прэс-службе расейскай кампаніі «Роснефть» абверглі інфармацыю аб тым, што вядуцца перамовы аб куплі дзяржпакету акцый ААТ «Гродна Азот» і «Мазырскі НПЗ».

Начальнік упраўленьня па інфармацыйнай палітыцы «СІБУРа» Рашыд Нурэеў таксама афіцыйна заявіў БелаПАН, што кампанія на дадзены момант не вядзе перамоваў аб куплі дзяржпакету акцый ААТ «Гродна Азот».

12 ліпеня ў Маскве прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч паведаміў, што вядуцца перамовы з расейскімі кампаніямі аб прыватызацыі дзяржаўных пакетаў акцый сямі беларускіх прадпрыемстваў. Паводле Мясьніковіча, абмяркоўваецца купля “Гродна Азоту” “СІБУРам” і кампаніяй “Роснефть”, “Нафтану” – “ЛУКОЙЛам”, “Белтрансгазу” – “Газпромам”, Мазырскага НПЗ – кампаніяй “Роснефть”, дзяржаўнай долі беларускага МТС – “спадаром Еўтушэнкавым”, МАЗу – кампаніямі “Русские машины” і “Ростехнологии”, “Інтэгралу” – таксама кампаніяй “Ростехнологии”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG