Адміністратары групы “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” на сайце “Вконтакте” штораз мяняюць фармат маўклівых акцыяў, месцы збору. 13 ліпеня прапануецца кожнаму раёну сабрацца ў буйных гандлёвых цэнтрах а 19-й гадзіне, пагуляць там, а потым рушыць на праспэкт Незалежнасьці і шпацыраваць на ўчастку ад плошчы Перамогі да Акадэміі навук.
Гэтым разам прапануецца ня пляскаць у далоні, а паставіць будзільнікі на мабільніках роўна на 20-ю гадзіну.
Плян правядзеньня акцыі 13 ліпеня скарэктавалі дзеля бясьпекі ўдзельнікаў акцыі. “Мы прапануем новы плян дзеяньняў, які, як мы мяркуем, дапаможа максымальна абараніць людзей ад прэвэнтыўных арыштаў і “хапуну”. Пад увагу былі ўзятыя прапановы ўдзельнікаў групы “Вконтакте”, гаворыцца ў прэсавым рэлізе.
На ранейшых акцыях не ўдалося прадухіліць масавых затрыманьняў: сотні людзей былі аштрафаваныя, асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч расказвае:
“Сяджу цяпер і пішу скаргі на пастановы людзям, якія ўсе выключна быццам бы нецэнзурна лаяліся – дактары стаматалягічных паліклінік, дырэктары фірмаў ды іншыя інтэлігентныя грамадзяне, якія, відавочна, не карыстаюцца нецэнзурнай лексыкай. А людзей затрымалі і вынесьлі штрафы. Пастановы павыносілі непісьменныя: не выклікаюць ні сьведак, нават гэтых міліцыянтаў, ні відэаматэрыялаў не патрабуюць. Шмат людзей пазьбівалі, пэнсіянэра, які страціў прытомнасьць, прыдушылі – вось цяпер скаргу яму пішам у пракуратуру. У чалавека, хворага на цукровы дыябэт, забралі лекі. Прычым дадумаліся гэта напісаць у пратаколе ў пераліку канфіскаваных рэчаў. Ёсьць пратакол, што лекі ў яго забралі. Прычым чалавек прасіў, а яму не далі. Добра, хоць хуткую дапамогу выклікалі...”
Арганізатары групы “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, прапануючы свой плян на 13-га ліпеня, мяркуюць, што калі ня будзе воплескаў і яны будуць рухацца па праспэкце, гэта будзе звычайным шпацырам, а ня акцыяй.
У кіраўніка прэсавай службы Ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага няма сумневу, што гэта ня проста праходка людзей па вечаровым горадзе, а арганізаваная акцыя:
“Каторы раз праводзіцца гэтая акцыя! Цалкам відавочна ўжо, цалкам празрыста расстаўленыя акцэнты: ёсьць заклікі сабрацца, ёсьць арганізатары, якія заклікаюць дзейнічаць менавіта так. Акцыя можа суправаджацца рознымі элемэнтамі, будзь то воклічы, скандаваньне, плясканьне, тупаньне. Навошта падмяняць паняцьці арганізаванай сустрэчы зь нейкімі шпацырамі?”
Як людзям пазьбегчы затрыманьняў, ці ёсьць прававыя мэханізмы абароны, ці можна пераканаць сілавыя структуры, што яны шпацыравалі, проста гулялі, пытаюся ў праваабаронцы Валянціна Стэфановіча:
“Гэта вельмі рытарычнае пытаньне. Калі міліцыі будзе пастаўлена задача захопліваць людзей, яны будуць выконваць гэты загад у любым выпадку. Ведаеце, у краіне, у якой няма правілаў, ніякіх мэханізмаў няма, якія дазваляюць абараніцца. Супраціўляцца гэтым “таварышам у цывільным” – дык яны знойдуць 15 сьведак, што паказалі вам пасьведчаньне супрацоўніка міліцыі, а вы іх ударылі, і за гэта вам сьвеціць два гады. Я ня ведаю, як бараніцца. Што рабіць – ведаю: выйсьці ўсім на вуліцы і пляскаць у далоні. Каб усе 10 мільёнаў выйшлі – і тады ўсё вырашыцца”.
Наўпрост пытаюся ў афіцыйнага прадстаўніка сталічнай міліцыі – прэсавага сакратара ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага:
Карэспандэнтка: “Заўтра будзе хапун?”
“А я адкуль ведаю? Я ў дадзеным выпадку такі ж самы журналіст, як і вы. Нават тое, што ў мяне пагоны, не азначае, што мяне інструктуюць, а я вам галаву тлумлю і хаваю праўду. Мне скажуць заўтра: ідзеш у палі, вызваляць журналістаў – і я пайду вызваляць журналістаў. Скажуць стаяць проста ў сіняй майцы – і я буду стаяць у сіняй майцы...”
Працягваецца збор сродкаў для пацярпелых у мінулых акцыях – праз электронныя рахункі ў інтэрнэце. Праявіць салідарнасьць і дапамагчы пацярпелым матэрыяльна можна таксама ва ўправе Партыі БНФ. Там прымаюць наяўныя сродкі, якія ідуць беспасярэдне на аплату штрафаў і перадачы.

У краіне, у якой няма правілаў, ніякіх мэханізмаў няма, якія дазваляюць абараніцца...

Што рабіць – ведаю: выйсьці ўсім на вуліцы і пляскаць у далоні. Каб усе 10 мільёнаў выйшлі – і тады ўсё вырашыцца...
“Гэта вельмі рытарычнае пытаньне. Калі міліцыі будзе пастаўлена задача захопліваць людзей, яны будуць выконваць гэты загад у любым выпадку. Ведаеце, у краіне, у якой няма правілаў, ніякіх мэханізмаў няма, якія дазваляюць абараніцца. Супраціўляцца гэтым “таварышам у цывільным” – дык яны знойдуць 15 сьведак, што паказалі вам пасьведчаньне супрацоўніка міліцыі, а вы іх ударылі, і за гэта вам сьвеціць два гады. Я ня ведаю, як бараніцца. Што рабіць – ведаю: выйсьці ўсім на вуліцы і пляскаць у далоні. Каб усе 10 мільёнаў выйшлі – і тады ўсё вырашыцца”.
Наўпрост пытаюся ў афіцыйнага прадстаўніка сталічнай міліцыі – прэсавага сакратара ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага:
Карэспандэнтка: “Заўтра будзе хапун?”
Мне скажуць заўтра: ідзеш у палі, вызваляць журналістаў – і я пайду вызваляць журналістаў...