Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьні гарадзенскай турмы галадаюць


У Гарадзенскім ізалятары асуджаныя ўдзельнікі маўклівага пратэсту трымаюць галадоўку.

Гэта стала вядома пасьля таго, як гарадзенскія актывісты сталі настойваць, каб для зьняволеных прымалі харчовыя перадачы, якіх супрацоўнікі ІЧУ браць не хацелі.

Празь некаторы час ў турме паведамілі, што не бяруць харчовых перадач з-за таго, што зьняволеныя адмовіліся ад ежы.

Сярод зьняволеных у ІЧУ знаходзяцца паэт і публіцыст Юры Гумянюк, які быў засуджаны да 12 сутак адміністрацыйнага арышту, журналіст Алесь Дзянісаў, які атрымаў 10 сутак арышту. Зь імі таксама знаходзяцца яшчэ некалькі журналістаў, а таксама грамадзка-палітычны актывіст Зьміцер Бандарчук, - паведамляе сайт Гарадзенская вясна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG