Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За рэабілітацыю пацярпелых ад выбуху ў менскім мэтро заплаціць Літва


Міністэрства аховы здароўя Літвы мае намер зьвярнуцца да ўраду з просьбай аб выдзяленьні з рэзэрвовага фонду сродкаў для рэабілітацыі 15 грамадзян Беларусі, якія пацярпелі падчас выбуху ў менскім мэтро, паведамілі ІА REGNUM у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На гэтую мэту плянуецца выдаткаваць каля 50 тысяч літаў (прыкладна 14,5 тысяч эўра). Экспэрты Міністэрства аховы здароўя лічаць, што для рэабілітацыі 15 грамадзян Беларусі, двое зь якіх непаўналетнія, такой сумы будзе дастаткова. Курс рэабілітацыі разьлічаны на 24 дні, адзін дзень будзе каштаваць прыкладна 35-58 эўра. Рэабілітацыю пацярпелыя пры выбуху ў менскім мэтро пройдуць у санаторыях Друскенікаў ды Палангі.

Літва прапанавала Беларусі сваю дапамогу адразу пасьля здарэньня ў Менску. Міністар аховы здароўя Літвы Раймондас Шукіс патэлефанаваў у Менск у той самы дзень і абвясьціў пра гатоўнасьць прыняць параненых і пацярпелых.

Выбух прагрымеў у панядзелак, 11 красавіка, прыкладна ў 17:55, на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Загінулі і потым памерлі ад ран 15 чалавек, больш як 200 былі шпіталізаваныя.

Меркаваныя тэрарысты былі затрыманыя беларускімі спецслужбамі праз суткі пасля выбуху. Следзтва пакульне называе іх прозвішчаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG