10 ліпеня на Віцебск абрынулася залева. Гарадзкая каналізацыйная сыстэма ня справілася з такой колькасьцю ападкаў, бо “ліўнёўкі” зьверху “закаталі” новым асфальтам. У фэстывальным цэнтры ўтварылася вялікая лужына.
Узровень вады на вуліцы Леніна быў такі высокі, што спыняўся тралейбусны рух: кіроўцы не рызыкавалі перавозіць пасажыраў, асьцерагаючыся кароткіх замыканьняў. Машыны артыстаў і кіраўніцтва па затопленым горадзе перасоўваліся зь міліцэйскім эскортам.
Госьці “Славянскага базару” і жыхары лічылі за лепшае зьняць абутак ды ісьці пехам проста па вадзе. Адзіная “ліўнёўка” каля дому №28 па вуліцы Леніна не спраўлялася з аб’ёмам вады.
Залева з “патопам” ў Віцебску была і ўчора. Але камунальныя службы нічога выправіць не змаглі -- вялікую колькасьць “ліўнёвак” ужо даўно “закаталі” асфальтам, наводзячы ў горадзе лоск перад чарговым фэстывалем.