Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду


Барыс Хамайда
Верагодна, вядомы апазыцыянэр патрапіў пад зачыстку гораду перад «Славянскім базарам».

Хамайду затрымалі каля «сіняга дому» па вуліцы Леніна, дзе ён традыцыйна распаўсюджваў незалежную прэсу. Яго завезьлі ў Чыгуначны РАУС, спаслаўшыся на загад міліцэйскага начальства.

Учора міліцыянты спынілі Барыса на вуліцы, каб праверыць зьмесьціва ягоных сумак. Але пасьля асабістага дагляду супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС папрасілі прабачэньня і адпусьцілі апазыцыянэра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG