Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў АГП затрымалі каля прахадной МАЗу


Актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Дзмітрыя Сільчанку і Алег Кіраля 6 ліпеня затрымалі каля прахадной Менскага аўтазаводу падчас раздачы інфармацыйных бюлетэняў.

Як паведаміў сьведка затрыманьня, маладыя людзі мелі пры сабе інфармацыйны бюлетэнь пра эканамічны крызіс у Беларусі. Да іх падышоў спачатку ахоўнік прадпрыемства, а пасьля некалькі невядомых у цывільным, якія і забралі маладзёнаў.

У партыйным офісе «Свабодзе» паведамілі, што Сільчанка і Кіраль знаходзяцца ў РУУС Заводзкага раёну. Сувязі зь імі няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG