Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Саюз лісы і жураўля»


Пад такой назвай інфармацыйны партал Росбалтбізнэс прыводзіць ацэнкі экспэртаў што да выгадаў, якія ад Мытнага саюзу атрымалі краіны-ўдзельніцы. Ацэнкі гэтыя супрацьлеглыя.

Беларусы ўжо адчулі на сабе эфэкт ад уваходжаньня ў Мытны саюз. Аўтамабілі падаражэлі, увозіць імпарт стала складаней, а нерухомасьць і іншая ўласнасьць у прымежных з Расеяй гарадах расьце ў цане. Праблема ня ў форме, а ў зьмесьце МС -- Расея прасоўвае яго ў інтарэсах буйнога бізнэсу, забіваючы рэшткі сацыяльнай дзяржавы ў Беларусі, -- адзначае Росбалтбізнэс.

Для Беларусі эканамічны эфэкт ад Мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам, здаецца, выгадны менш за ўсіх. Аб гэтым ня раз казаў і сам Лукашэнка, і яго чыноўнікі. Праўда, летась, адразу пасьля атрыманьня чарговых крэдытаў, афіцыйная беларуская ўлада зьмяніла тон і загаварыла аб новых магчымасьцях для беларускага экспарту, адкрытасьці рынкаў і таму падобных рэчах, малазразумелых для простага народа.

Далей Росбалтбізнэс прыводзіць ацэнкі экспэртаў. Сяргей Глазьеў -- доктар эканамічных навук, акадэмік РАН, адказны сакратар Камісіі Мытнага саюзу -- кажа, што эканамічны эфэкт новага ўтварэньня перавысіць 400 млрд даляраў -- 15% ВУП для кожнай дзяржавы. Тым часам экспэрт Сусьветнага банку Лусіа дэ Соўза мяркуе, што станоўчы эфэкт ад МС для Беларусі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве складзе ня больш за пару адсоткаў, а для Казахстана -- і зусім 0,4% ВУП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG