Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барусэвіч: Толькі эканамічныя санкцыі даюць вынік


Богдан Барусэвіч
Богдан Барусэвіч
Сьпікер польскага Сэнату Богдан Барусэвіч заявіў сёньня ў інтэрвію для першай праграмы польскага радыё, што ў адносінах да беларускіх уладаў вынікі прыносяць толькі эканамічныя санкцыі.

“Пакуль што Эўразьвяз выкарыстаў санкцыі супраць трох фірмаў, зьвязаных з Аляксандрам Лукашэнкам. Толькі такія захады даюць вынік. Палітычныя санкцыі, сымбалічныя, нічога не даюць”, - заявіў польскі сьпікер.

Паводле яго, Польшча мае ў гэтай справе найбольш важны голас, але і даволі цьвёрдая пазыцыя Эўразьвязу дае вынік. “Такой пазыцыі трэба трымацца”, - падкрэсьліў спадар Барусэвіч.

Сьпікер Сэнату назваў “сканадалам” вырак ў справе журналіста Андрэя Пачобута і адзначыў, што з гэтым выракам “ні ў якім разе нельга пагадзіцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG