Паступовую камэрцыялізацыю дзейнасьці нацыянальнага апэратара паштовай сувязі РУП "Белпошта" плянуецца ажыцьцявіць у Беларусі, паведаміў Інтэрфакс.
Як гаворыцца ў паведамленьні міністэрства сувязі і інфарматызацыі, гэта прадугледжана праграмай разьвіцьця паслугаў паштовай сувязі Беларусі на 2011-2015 гады, праект якой зацьверджаны на пасяджэньні калегіі Мінсувязі.
"У дадзенай праграме прадугледжваецца, што сацыяльна арыентаваная мадэль дзейнасьці нацыянальнага апэратара ў бліжэйшыя гады будзе забясьпечвацца спалучэньнем рэгуляцыйных і рынкавых прынцыпаў, якія павінны ўвязаць інтарэсы і плацежаздольнасьць карыстальнікаў з магчымасьцямі паштовай сувязі па задавальненьні патрэбаў кліентуры і сацыяльнай палітыкі дзяржавы", - адзначаецца ў паведамленьні.
"Асноўнай задачай праграмы зьяўляецца паступовая камэрцыялізацыя дзейнасьці нацыянальнага апэратара паштовай сувязі, пераход на рынкавыя прынцыпы паслугаў, а менавіта прыбытковага продажу паслуг", - гаворыцца там.
"Праграмай прадугледжаная адмова ад дзяржаўных датацыяў (кампэнсацыяў). Такі падыход будзе садзейнічаць як далейшай сацыяльнай накіраванасьці паслугаў прадпрыемства, так і камэрцыялізацыі, пашырэньню рынку паслугаў, павышэньню іх якасьці, эфэктыўнасьці эканомікі паштовай сувязі", - падкрэсьліваецца ў паведамленьні.