Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Зьмітра Дашкевіча не пусьцілі адваката


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
5 ліпеня ў калёніі ў Горках Магілёўскай вобласьці да палітвязьня Зьмітра Дашкевіча не пусьцілі адваката Зьмітра Лаеўскага. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка.

Паводле Насты Палажанкі, у адміністрацыі калёніі спаслаліся на тое, што Зьміцер Дашкевіч нібыта не пісаў заявы пра сустрэчу з адвакатам.

«Я адправіла Зьмітру некалькі тэлеграмаў, каб ён напярэдадні падаў такую заяву. Мяркую, гэтыя тэлеграмы альбо не дайшлі да адрасата, альбо адміністрацыя калёніі сьвядома іх зьнішчыла», — кажа Наста Палажанка.

Зьміцер Лаеўскі
У горацкай калёніі ў адваката Лаеўскага не ўзялі заяўку на сустрэчу з падабаронным і не далі яму пісьмовага тлумачэньня адмовы. Паводле зьвестак, адвакат Зьміцер Лаеўскі накіраваўся ў Магілёў, каб падаць у абласную пракуратуру скаргу на дзеяньні адміністрацыі калёніі.

Лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу прысудзілі 2 гады зьняволеньня за хуліганства. Інцыдэнт адбыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году. Актывіст мяркуе, што гэта была правакацыя спэцслужбаў. У калёнію ў Горках Зьмітра Дашкевіча прывезьлі ў чэрвені, і неўзабаве стала вядома, што актывіст трапіў у карцэр. Прычыны пакараньня карцэрам і стан здароўя Дашкевіча невядомыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG