Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні зьбіраюць грошы на штрафы за маўклівыя пратэсты


Кірыл Атаманчык
Кірыл Атаманчык
Студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту праводзяць збор сродкаў для затрыманых удзельнікаў маўклівых акцый у Менску і іншых гарадах Беларусі. У акцыі салідарнасьці, арганізаванай у Вільні, можа прыняць кожны ахвочы.

"Вы можаце падтрымаць хлопцаў ня толькі маральна, але і матэрыяльна! Студэнты ЭГУ пачынаюць збор сродкаў! Мы не пакінулі людзей пасьля 19 сьнежня, не пакінем і цяпер! Кожны можа зрабіць свой маленькі ўклад! Кожны можа дапамагчы!", – зьвярнуліся студэнты ўнівэрсытэту ў выгнаньні да ўсіх тых, хто спачувае пакараным.

Як распавёў каардынатар гэтай ініцыятывы Кірыл Атаманчык, сабраныя ў Літве грошы студэнты ЭГУ перададуць беларускім праваабаронцам, якія праводзяць маніторынг сытуацыі ў Беларусі і кантактуюць з блізкімі затрыманых.

У нядзелю ў розных гарадах Беларусі было затрымана каля 400 чалавек, якія адважыліся пляскаць у далоні ў рамках мірных акцый пратэсту. Многіх зь іх у ходзе закрытых судовых пасяджэньняў прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве і аштрафавалі, іншых асудзілі да адміністрацыйных арыштаў на тэрмін ад 5 да 15 сутак.

Аб гэтым паведамляе DELFI.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG