Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ад бандытаў можна адбівацца..."


Пры затрыманьні ўдзельнікаў акцыяў пратэсту беларуская міліцыя і спэцслужбы ўсё часьцей дзейнічаюць ня ў форме, а ў цывільным. Па сутнасьці, нейкія невядомыя людзі, не прад'яўляючы ніякіх дакумэнтаў, брутальна хапаюць маніфэстантаў. А для перавозкі затрыманых выкарыстоўваюць аўтобусы без нумароў. Наколькі гэта адпавядае беларускаму заканадаўству.

Падчас учорашняй акцыі пратэсту на Прывакзальнай плошчы Менску невядомыя ў джынсах ды куртках, не паказваючы дакумэнтаў, хапалі людзей, наляталі ззаду, заломвалі рукі, зьбівалі з ног і цягнулі ў аўтобусы. "На падставе якіх законаў і правілаў дзейнічаюць людзі ў цывільным?" — спрабаваў я сёньня высьветліць у начальніка прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага. Аднак ён адмовіўся ад размовы:

"Ня бачу сэнсу размаўляць. Гэтая тэма мною не абмяркоўваецца. Выбачайце, да сустрэчы".

Намесьнік кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч кажа, што ён разумее, чаму так робіцца:

Валянцін Стэфановіч

"Яны зрабілі высновы пасьля акцыі 22 чэрвеня. Тады яны ўсе былі ў форме, іхны спэцтранспарт езьдзіў па Менску. І гэта было занадта заўважна. Кідалася ў вочы гэта неверагоднае зграмаджэньне прадстаўнікоў міліцыі і спэцслужбаў у горадзе. 22 чэрвеня гэта нагадвала дакумэнтальную хроніку акупаванага фашыстамі Менску. І калі людзі ў чорным хапалі пратэстоўцаў, гэта выклікала пэўныя асацыяцыі.

Таму надалей яны вырашылі дзейнічаць у цывільным, каб гэта было менш заўважна і менш прыцягвала ўвагу. А таксама дапамагала дэзарыентаваць удзельнікаў акцыі, каб яны ня бачылі, хто тут ёсьць хто. Таму гэта робіцца з пэўнай такой таямнічасьцю. Хоць калі вы прадстаўнікі ўлады, то вы пакажыце, што вы прадстаўнікі ўлады. Што вы хаваецеся? Чаму вы хаваецеся?".

Валянцін Стэфановіч тлумачыць, што пры затрыманьні грамадзян падчас масавых акцыяў супрацоўнікі міліцыі абавязкова мусяць сябе абазначыць:

"Таму што калі ззаду налятаюць на чалавека, хапаюць яго за рукі, а ён ня бачыць, хто гэта, і нейкія людзі ў цывільным кудысьці цягнуць, то ён жа можа ўспрыняць іх не як супрацоўнікаў міліцыі.

У законе аб органах унутраных спраў прапісаныя ўсе падставы для выкарыстаньня фізычнай сілы. Гэта — для пераадольваньня непадпарадкаваньня законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі, ці калі чалавек аказвае супраціў супрацоўніку міліцыі, ці ажыцьцяўляе напад на супрацоўніка міліцыі... А калі чалавек ідзе па вуліцы, а на яго ззаду налятаюць, робяць удушаючы прыём, валяць на зямлю, а пасьля кудысьці цягнуць, то гэта ёсьць перавышэньне службовых паўнамоцтваў. Чалавек нічога не рабіў, ён не аказваў ні супраціву, ні непадпарадкаваньня, а проста ішоў.

Я ўжо не кажу пра выпадкі, калі затрыманых зьбіваюць у аўтазаках. Гэта ўвогуле недапушчальна. Бо гэта называецца катаваньнем".

Прафэсійны юрыст, праваабаронца Сяргей Гоўша лічыць: чалавек, на
калі яны не прадстаўляюцца, то гэта ж бандыты ...

якога накінуліся невядомыя людзі ў цывільным, не прад'яўляючы дакумэнтаў, мае права на самаабарону:

"І калі яны не прадстаўляюцца, то гэта ж бандыты. А ад бандытаў можна адбівацца. У прынцыпе, іх трэба біць па галаве за гэта".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG