Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" працягнецца


Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным звароце суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

"Мы ня будзем спыняцца, акцыі будуць праводзіцца пры любых умовах. Вы спрабуеце рэпрэсаваць аднаго – на яго месца прыходзяць трое. Этап рэпрэсіяў будзе пройдзены. Ідзе працэс станаўленьня самасьвядомасьці беларусаў. У хуткім часе дзясяткі тысяч людзей перастануць баяцца. Працэсу ўжо не спыніць. З кожным днём нас становіцца ўсё больш, а вашы дзеяньні робяцца ўсё больш злачыннымі", – адзначаецца ў звароце.

"Ужо некалькі тыдняў запар паўтараецца адно і тое ж: асобы, надзеленыя незразумелымі паўнамоцтвамі, не паказваючы дакумэнтаў, у парушэньне канстытуцыі і іншых законаў Рэспублікі Беларусь, падпісаных вамі, зьбіваюць мірных грамадзянаў, якія спакойна гулялі па вуліцах сваіх гарадоў".

Аўтары звароту пытаюцца: "Чаму бязьдзейнічаюць пракуратура і міліцыя? Чаму ня робіцца нічога, каб ахоўваць спакой мірных грамадзян Рэспублікі Беларусь?"

На думку аўтараў звароту, "гэта ня спыніць мірных акцыяў пратэсту. Мы змагаемся не за кавалак каўбасы і дадатак 20 даляраў, а за свабоду".

"Што вы можаце зрабіць з намі? Зьбіць? Аштрафаваць? Выгнаць з працы або вучобы? Пасадзіць на чарговыя пятнаццаць сутак? Але тыя прысуды, якія вы прыдумалі для сумленных людзей, якіх увесь сьвет называе беларускімі палітвязьнямі, нічога не зьмяняюць у іх лёсе. Яны застаюцца сумленнымі і паважанымі грамадзянамі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG