Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы старшыня Супольнасьці дэмакратыяў найперш сказаў пра Беларусь


Беларусь — першая краіна, пра якую згадаў у сваёй прамове адразу пасьля таго, як прыняў сымбалі прэзыдэнцтва ў Супольнасьці, дэмакратыяў кіраўнік Манголіі, адзін з лідэраў мангольскай мірнай дэмакратычнай рэвалюцыі 1990 году Цахіягійн Элбэгдорж.

Адразу пасьля ўрачыстай цырымоніі перадачы сымбаляў Супальнасьці прэзыдэнт Манголіі Элбэгдорж сказаў:

"Я думаю, што мы можам бачыць, што дасюль для дэмакратыі ў сьвеце існуюць вялікія цяжкасьці. Напрыклад, у Беларусі. Вы ведаеце, я сапраўды не разумею спадара Лукашэнку. Ён цяпер прэзыдэнт, а ягоны апанэнт — у турме. Як такое можа быць! Ягоны апанэнт ў турме, а спадар Лукашэнка на волі. Я не разумею гэтага. Я думаю, мы павінны асудзіць падобныя зьявы. Я думаю, правасудзьдзе не патрабуе абмяркаваньня, перамоваў. Гэта цалкам так. Правасудзьдзе сьляпое. Ніхто не мае права падміргаваць правасудзьдзю і мець яго усьмешку для сябе, а для іншых — суровы позірк. Правасудзьдзе сьляпое".

Прэзыдэнт Манголіі пра Беларусь
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:24 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG