Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "Таптаньнем, плясканьнем і мыканьнем праблем ня вырашыць"


Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што «таптаньнем, плясканьнем і мыканьнем» праблем ня вырашыць. Гэтую заяву ён зрабіў падчас выступу на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным афіцыйнаму Дню Незалежнасьці.

«Як толькі пачынаюцца хаос ды адсутнасьць кіраванасьці, хоць і ў малой ступені, адразу пачынаюцца праблемы, якія вядуць да крыві. Мы гэтага дапусьціць ня можам ня толькі ў Менску, але і на тэрыторыі ўсёй краіны».

Ён таксама сказаў, што ў дзяржавы хапае рэсурсаў і сілаў, «каб паставіць удзельнікаў акцыяў пратэсту на месца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG