Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс расказаў пра сваю анкалягічную апэрацыю


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які знаходзіцца на лячэньні на Кубе, заявіў у тэлезвароце да народа сваёй краіны, што перанёс некалькі апэрацый.

Кіраўнік Вэнэсуэлы распавёў, што пры правядзеньні апэрацыі па выдаленьні "абсцэсу ў вобласьці таза" лекары выявілі таксама ракавыя клеткі, для зьнішчэньня якіх спатрэбілася правядзеньне новай апэрацыі.

"Дасьледаваньні паказалі існаваньне пухліны з канцэрагеннымі клеткамі, што запатрабавала ўмяшаньня, якое дазволіла цалкам выдаліць пухліну", - сказаў Чавэс у звароце, тэкст якога быў распаўсюджаны ў Гаване.

Гэтая апэрацыя, па словах Чавэса, "прайшла без ускладненьняў". Зараз Чавэс "паступова папраўляецца, праходзячы дадатковыя віды лячэньня".

Кіраўнік Вэнэсуэлы выказаў шкадаваньні, што не шкадаваў сябе на дзяржаўнай пасадзе і не надаваў належнай ўвагі здароўю. "Гэта была фундамэнтальная памылка", - прызнаў У.Чавэс.

"Увесь гэты час я быў у курсе дзеяньняў ураду, знаходзіўся ў пастаяннай сувязі з віцэ-прэзыдэнтам і ўсёй урадавай камандай", - заявіў Чавэс.

Па словах Чавэса, на працягу ўсяго жыцьця ён не зьвяртаў увагі на здароўе, ігнараваў мэдычныя агляды і ігнараваў лячэньне ў выпадках хваробы, піша РІА Навіны.

Лячэньне лідэра Вэнэсуэлы на Кубе выклікала плыню разнастайных чутак і здагадак у розных СМІ. У мінулую суботу газэта El Nuevo Herald, якая выдаецца ў Маямі, паведаміла са спасылкай на крыніцу ў выведцы ЗША, што Чавэс знаходзіцца ў "крытычным стане".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG