Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавэса праапэравалі на Кубе


Уга Чавэс
Уга Чавэс

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс перанёс апэрацыю для выдаленьня ўнутрытазавага абсцэсу і цяпер знаходзіцца ў Гаване, інфармуе Бі-Бі-Сі.

Апэрацыя прайшла “здавальняльна”, аднак Чавэс правядзе на Кубе яшчэ колькі дзён, каб аднавіць сілы пасьля хірургічнага ўмяшаньня.

Паведамляецца, што 56-гадовы кіраўнік Вэнэсуэлы падзякаваў Раулю Кастра, яго брату Фідэлю і ўсёй мэдычнай сыстэме Кубы.
XS
SM
MD
LG