Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстанцін Сумар – супраць «пяцідзёнкі» на мяжы


Кіраўнік Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар адмовіўся завізаваць пастанову ўраду па так званай «пяцідзёнцы» рашэньні, паводле якога людзі на асабістых аўтамабілях могуць перасякаць мяжу Беларусі раз у пяць дзён.

«Што тычыцца паездак нашых суайчыньнікаў за мяжу, то я быў адзіным з губэрнатараў, хто не завізаваў ўрадавае рашэньне па так званай «пяцідзёнцы». Я пісьмова прапанаваў не абмяжоўваць правоў грамадзян на свабоднае перамяшчэньне – урэшце яно гарантаванае Канстытуцыяй, – растлумачыў Канстанцін Сумар газэце «Вечерний Брест». – Сутнасьць прапановы зводзілася да наступнага: хай людзі едуць за мяжу хоць штодня, але ў баку аўтамашыны не павінна быць больш за 10 літраў бэнзіну, а ў багажніку – тавараў. Я сустракаўся зь людзьмі на мяжы і падзяляю абурэньне грамадзян. Таму што камусьці трэба паехаць да сяброў або сваякоў, на пахаваньне або ўрачыстасьць, на лячэньне або экскурсію».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG