Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е:
Увесь дзень дождж і навальніца, тэмпэратура +27-+29 С
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Уступленьне ў дзеяньне чарговага этапу мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі, падвышэньне ў Беларусі мыта на легкавыя аўтамабілі.
Гародня― (вул. Будзёнага, 48а, заля ва ўнутраным двары), Лявон Вольскі: «Саўка ды Грышка: ад вясны да вясны». Пачатак а 18 гадзіне
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Вільня, 6-я сустрэча міністраў замежных справаў «Супольнасьці дэмакратый» з удзелам Дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан
Мадрыд, візыт Дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан у Гішпанію
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1569: Заключана Люблінская унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім.
1858: Упершыню агучаная тэорыя эвалюцыі Чарльза Дарвіна.
1863: Пачалася бітва пры Гетысбэргу, адна з вырашальных бітваў Грамадзянскай вайны ў ЗША, ў якой войскі Поўначы нанесьлі паразу войскам Поўдня
1867: Абвешчана незалежнасьць Канады.
1921: Зацьверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.
1944: У Брэтан-Вудсе пачалася канфэрэнцыя саюзьнікаў, якая зацьвердзіла пляны стварэньня Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку
1974: Прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь.
1989: У Кіеве створаны Народны Рух Украіны.1991: У Празе падпісаны пратакол аб афіцыйным спыненьні існаваньня Арганізацыі Варшаўскай дамовы
1997 - Ганконг зноў стаў часткай Кітаю.
Нарадзіліся:
1646: Готфрыд Вільгельм Лейбніц, нямецкі філёзаф і матэматык
1780: Карл Клаўзэвіц, нямецкі генэрал і ваенны тэарэтык.
1804: Жорж Санд, француская пісьменьніца
1927: Зора Кіпель, беларускі грамадзкі дзеяч
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень Канады
МІНУС 365:
З адзіным кандыдатам не дамовіліся. Узяліся за стратэгію перамогі
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Часта ўяўляецца надзвычай адважным такі ўчынак, які ў рэшце рэшт зьяўляецца адзіным шляхам да выратаваньня і, такім чынам, учынкам найбольш абачлівым.
Карл Клаўзэвіц