Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелАЗ пойдзе з малатка


БелАЗ-75600
БелАЗ-75600
Беларусь выставіць на продаж найбуйнейшага вытворцу вялікагрузных аўтамабіляў "БелАЗ", паведамляе Reuters. Менск, паводле першага віцэ-прэм'ера краіны Ўладзімера Сямашкі, ужо наняў Deutsche Bank, якому даручана рыхтаваць кампанію да разьмяшчэньня акцый на фондавых пляцоўках.

Аднак, Сямашка не назваў долі «БелАЗу», якую Менск мае намер прадаць. Колькі захочуць грошай за «БелАЗ», таксама не паведамляецца.

"БелАЗ" – адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасьці. Палова ўсёй прадукцыі кампаніі пастаўляецца ў Расею. Уласьнікам 100 адсоткаў акцый "БелАЗу" зьяўляецца дзяржава.

Раней Аляксандар Лукашэнка заяўляў аб гатоўнасьці прыватызаваць "БелАЗ". У 2010 годзе завод быў пераўтвораны ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, што дазволіць хутка прадаць частку акцый кампаніі інвэстарам.

Згодна з умовамі крэдыту, які антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС паабяцаў Беларусі, Менск павінен на працягу трох гадоў прыватызаваць маёмасьць на суму 7,5 мільярда даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG