Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч у штрафным ізалятары


Belarus – The trial of the political prisoners Zmitser Dashkevich and Eduard Lobau. Minsk, 24Mar2011
Belarus – The trial of the political prisoners Zmitser Dashkevich and Eduard Lobau. Minsk, 24Mar2011
Малады Фронт заяўляе, што будзе дамагацца ўключэньня кіраўніцтва калёніяў у Горках і Наваполацку, дзе сядзяць З.Дашкевіч і М.Ліхавід, у сьпіс «неўязных».

Старшыня “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары калёніі ў Горках.

“Калі ён там апынуўся, на колькі дзён і за што – невядома. Канфідэнцыйная крыніца паведаміла, што хлопцу быццам бы загадалі мыць прыбіральню – ад выкананьня прыніжальнага загаду Дашкевіч адмовіўся, бо рабіць гэтага ён ня мусіў, за што і патрапіў у ШЫЗА,” ­ паведамляе сайт «Маладога Фронту».

Дашкевіч некалькі дзён таму быў этапаваны ў калёнію і цяпер знаходзіцца у карантыне.

“Малады Фронт” заяўляе, што ня дасць у крыўду Зьмітра Дашкевіча, а таксама Мікіту Ліхавіда – хлопца "з унікальнай вытрымкаю і сілаю духу” (Мікіта Ліхавід большасьць часу свайго зьняволеньня ў Наваполацкай калёніі правёў у штрафным ізалятары за тое, што адмаўляецца прызнаць сябе законна асуджаным).

МФ абяцае паведамляць пра гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да палітвязьняў у прадстаўніцтвы замежных краінаў, міжнародныя структуры і праваабарончыя арганізацыі. Моладзевая арганізацыя заяўляе пра намер дамагацца ўключэньня кіраўніцтва калёній у Горках і Наваполацку ў “сьпіс неўязных”, калі рэпрэсіі ў дачыненьні да маладых людзей ня спыняцца. Таксама актывісты Маладога Фронту абяцаюць інфармаваць насельніцтва Горак і Наваполацку пра асобы кіраўнікоў калёніяў.

Зьміцер Дашкевіч асуджаны на 2 гады калёніі агульнага рэжыму за “злоснае хуліганства”, Мікіта Ліхавід - на 3 з паловай гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG