Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь


Віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын
Віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын
Расея не аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь з 30 чэрвеня, як плянавалася раней. Пра гэта паведаміў прадстаўнік расійскай кампаніі "Інтэр РАТ ЕЭС" Антон Назараў. Паводле яго словаў, прычыны сытуацыі, якая склалася высьвятляюцца; пры гэтым ад далейшых камэнтароў ён адмовіўся.

Пастаўкі былі прыпыненыя з 29 чэрвеня ў сувязі з запазычанасьцю Беларусі.

У сераду ўвечары беларускі бок перавёў "Інтэр РАТ ЕЭС" 600 мільёнаў расійскіх рублёў у кошт пагашэньня запазыкі.

Раней у той жа дзень віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын паведаміў, што Беларусь застаецца вінна Расеі за электрычнасьць каля аднаго мільярда 200 мільёнаў расійскіх рублёў.

Расейская кампанія 9 чэрвеня ўжо абмяжоўвала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь з-за запазычанасьці - тады яна складала 1.5 млрд. расейскіх рублёў. Пастаўкі былі адноўленыя 13 чэрвеня, а 15-га канцэрн "Белэнэрга" пералічыў першы транш плацяжу запазычанасьці ў памеры 600 млн. расейскіх рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG