Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паказаў журналістам сваю загарадную рэзыдэнцыю. Ён расказаў, як робіць зарадку, як плавае ў басэйне, бегае па пяньках, ходзіць у лазьню, сьпіць з пчоламі і ня топіць камін, бо у трубе жывуць совы, паказаў пакой для ўнукаў, уласную спальню і кабінэт.
Дом Віктара Януковіча займае 600 м2, рэзыдэнцыя - 1,7 гэктараў.
Сярод журналістаў, якія наведвалі Януковіча, былі Зьміцер Кісялёў, Савік Шустэр ды іншыя журналісты, якія цяпер працуюць ва Ўкраіне, а таксама Міхаіл Падаляк, якога раней дэпартавалі зь Беларусі ва Ўкраіну.