Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабкоў: «Кнігі Альгерда Бахарэвіча — панк-глямур беларускай літаратуры»


Ігар Бабкоў
Ігар Бабкоў
29 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча». Гэта новае выданьне кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Усе прысутныя на імпрэзе атрымаюць кнігу з аўтографам пісьменьніка, які адмыслова прыяжджае ў Менск з Гамбургу, дзе жыве апошнім часам. Першыя чытацкія ўражаньні падае паэт і філёзаф Ігар Бабкоў.

«Кнігі Альгерда Бахарэвіча — гэта такі панк-глямур беларускай літаратуры. З аднаго боку, ён існуе на паверхні літпрацэсу як модны беларускі пісьменьнік, які жыве ў Нямеччыне. Гэтае званьне накладае на яго пэўныя абавязкі, вымушае да пэўнага тыпу паводзін і адмысловага пісьма. Зь іншага боку, ён імкнецца мякка парушаць усе правілы і законы паліткарэктнасьці. І асабліва гэта бачна на „Малой мэдычнай энцыкляпэдыі“ як кнізе і пэўным такім праекце Бахарэвіча.

Увогуле мэдыцына, гэты клопат пра сябе — гэта адзін з самых камэрцыяналізаваных і самых таталітарных дыскурсаў і спосабаў мысьленьня ў сучасным сьвеце. Бясконцыя гэтыя рэклямы новых лекаў ідуць, бясконцыя парады гучаць і пэўныя схемы, паводле якіх чалавек мусіць жыць і клапаціцца пра сваё здароўе. А тое, што робіць Бахарэвіч — ён ідзе не насупраць гэтаму ўсяму, ні з чым не спрачаецца, а пэрпэндыкулярна гэтаму таталітарнаму дыскурсу. Прычым тое, што ён адстойвае, — гэта права, абавязак, можа нават, творцы, асобы жыць так, як яму здаецца вартым і правільным».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG