Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да палітвязьня Уладзімера Яроменка не пускаюць сьвятара


Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак
Да вязьня Плошчы Ўладзімера Яроменка, якога ўтрымліваюць на «Валадарцы», не пускаюць сьвятара. Як паведамляюць сябры Ўладзімера з «Маладога фронту», юнак некалькі разоў пісаў заяву на сустрэчу са сьвятаром, яле яму адмаўляюць без тлумачэньняў.

Праваабаронцам вядома, што паміж адміністрацыяй СІЗА № 1 і Беларускай праваслаўнай царквой існуе дамова пра арганізацыю спатканьняў са зьняволенымі.

«Калі сьвятара не пускалі да Паўла Севярынца ў СІЗА КДБ, адміністрацыя абгрунтоўвала гэта адсутнасьцю памяшканьняў для сустрэч. Вядома, што на „Валадарцы“ такія памяшканьні ёсьць», — зазначае актывістка «Маладога фронту» Ганна Шаруба.

Уладзімер Яроменак асуджаны на 3 гады зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня. Актывіст абскардзіў прысуд і чакае разгляду касацыйнай скаргі ў ізалятары на Валадарскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG