Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Интер РАО” чакае доўгу да раніцы


«Интер РАО ЕЭС» чакае выплаты доўгу ад беларускага боку да 8.30 маскоўскага часу (7.30 менскага) 28 чэрвеня, у адваротным выпадку пастаўкі электраэнэргіі будуць часова спынены з 0.00 29 чэрвеня, паведаміла РІА “Новости” з спасылкаю на афіцыйнага прадстаўніка кампаніі.

“На жаль, грошы на 22.00 не паступілі”, – сказаў ён, выказаўшы надзею на “канструктыўны падыход беларускіх партнэраў”.

Расійская кампанія 9 чэрвеня абмяжоўвала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь у сувязі зь беларускім доўгам на 1,5 млрд. рублёў (54 мільёны даляраў ЗША), нагадвае БелаПАН.

13 чэрвеня пастаўкі былі цалкам адноўленыя, а 15 чэрвеня канцэрн “Белэнэрга” пералічыў першы транш выплаты па завінавачанасьці ў памеры 600 мільёнаў расейскіх рублёў (доўг за сакавік).

Першапачаткова поўнае спыненьне паставак, калі доўг ня будзе пагашаны, плянавалася на 22 чэрвеня, аднак затым расейскі бок пастанавіў перанесьці яго на 27 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG