Акцыя з нагоды Міжнароднага дня супраць катаваньняў адбылася ў Вільні каля будынку амбасады Беларусі ў Літве.
Каля трох дзясяткаў удзельнікаў прыйшлі ў нядзелю да амбасады з партрэтамі палітвязьняў.
“Гэта міжнародны дзень барацьбы супраць катаваньняў, – кажа каардынатар Офісу грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве Юры Алейнік. – Так што пратэсты і акцыі праходзяць і ў Беларусі, і за мяжой. Мы ведаем, што праводзяць акцыі каля амбасадаў Беларусі і нашыя сябры ў Варшаве, у Брусэлі, іншых гарадах, і паўсюль будзе перададзеная пэтыцыя. Цяпер праходзіць у ААН сама працэдура адносна прызнаньня на высокім міжнародным узроўні таго факту, што ў Беларусі катуюць людзей, напрыканцы ліпеня адмысловы прадстаўнік ААН прадставіць высновы. Упэўнены, што юрыдычна гэта будзе пацьверджана неўзабаве, а фактычна мы і сёньня дакладна ведаем, што катаваньні адбываюцца”.
Удзельнікі акцыі паклалі ў паштовую скрынку амбасады Беларусі ў Літве пэтыцыю і партрэты ўсіх цяперашніх палітвязьняў. “Мы зьвярнуліся да ўсіх структураў у Беларусі, якія могуць паўплываць на сытуацыю з катаваньнямі і палітвязьнамі, – гаворыць адзін з арганізатараў Яўген Афнагель. – Мы зьвярнуліся да пракурора, да старшыні Савету Рэспублікі, да іншых чыноўнікаў, якія маюць рэальныя вагары ўплыву на сытуацыю. Рэакцыя беларускіх уладаў звычайна вызначаецца двума чыньнікамі – актыўнасьцю грамадзянаў і ціскам міжнароднай супольнасьці. Мы стараемся зрабіць усё магчымае, каб гэтыя чыньнікі задзейнічаць”.
“У Беларусі катуюць людзей, таму я далучыўся да акцыі, – кажа адзін з удзельнікаў, студэнт з Польшчы Павал Кур'яновіч. – Вось цяпер у мяне сябры сядзяць пасьля выбараў – Аляксандар Атрошчанкаў і Ўладзімер Яроменак, я іх добра ведаю, яны сядзяць па палітычных прысудах. І гэта ня толькі іх катуюць за іх сумленную пазыцыю, але і іх сваякоў. Гэта асаблівасьць, што ў Беларусі катуюць ня толькі асуджаных, як прызнана міжнароднымі праваабаронцамі, але і іх сваякоў. Таксама нагадаю пра тое, што ў Беларусі выконваюць і сьмяротныя прысуды, і тое, як абыходзяцца са сваякамі асуджаных, не выдаюць ім целы забітых – гэта таксама кваліфікуецца ў сьвеце як катаваньні”.