Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры базавыя за абвестку “Вконтакте”


Пётар Філон
Пётар Філон

Сёньня судзьдзя Савецкага раёну Гомелю Віктар Купрацэвіч аштрафаваў прыхільніка руху “За свабоду” Пятра Філона “за спробу арганізаваць несанкцыянаванае масавае мерапрыемства” на 3 базавыя велічыні. Гэта адпавядае 105 тысячам беларускіх рублёў.

Як паведаміў Пётар Філон, пратакол супраць яго склалі ў Савецкім райаддзеле міліцыі:

“У мяне сёньня першы дзень адпачынку. Блізу поўдня я быў дома. Прыйшоў участковы нібыта разьбірацца са скаргаю на гучную музыку, і я апынуўся ў райаддзеле. Там у дачыненьні мяне й склалі пратакол на васьмі старонках”.

Пётар Філон у сваім акаўнце “Вконтакте” разьмясьціў зварот, адрасаваны супрацоўнікам КДБ: “Таварышы афіцэры КДБ, я ўсё роўна звальняюся. Таму прашу не псаваць жыцьця мне і блізкім людзям”. Пасьля гэтага была невялічкая абвестка для сяброў і знаёмых: Філон запрасіў іх сустрэцца сёньня а 19-й гадзіне ля помніку воінам-аўганцам. Гэтая абвестка й была расцэненая як спроба арганізаваць несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Да нядаўняга часу Пётар Філон працаваў выкладчыкам у Беларускім унівэрсытэце транспарту, але летась з ініцыятывы рэктарату быў пераведзены ў інжынэры катэдры. На мінулых выбарах у мясцовыя саветы Філон як незалежны кандыдат балятаваўся ў Гомельскі гарсавет. Ён адзін з актыўных карыстальнікаў сацыяльных сетак, браў удзел у “маўклівых акцыях”.

Рэгіянальны кіраўнік руху “За свабоду” Пётар Кузьняцоў лічыць, што, хутчэй за ўсё, спадара Філона пакаралі за тое, што ён адкрыта зьвярнуўся да “таварышаў афіцэраў КДБ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG