Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парад 3 ліпеня ў Беларусі распачнуць расейскія войскі


Вайсковы парад да Дня Незалежнасьці Беларусі распачнуць расейскія вайскоўцы — дэсантны полк з Пскова. Таксама сёлета ў беларускім парадзе будзе ўдзельнічаць расейская вайсковая тэхніка.

Колькасьць пешых вайскоўцаў, якія возьмуць удзел у парадзе, сёлета павялічыцца ўдвая. У Менску, усіх абласных цэнтрах, а таксама ў Берасьцейскай цьвердзі дадуць салют з 30 залпаў.

Сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці 3 ліпеня распачнецца ў пятніцу, 1 ліпеня, у Палацы Рэспублікі і скончыцца каля стэлы "Горад-герой Менск" у панядзелак, 4 ліпеня, а 2:00 ночы. Увесь гэты час міліцыя будзе працаваць у поўным складзе ва ўзмоцненым рэжыме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG