Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казані праблему Карабаху не разьвязалі


У Казані прэзыдэнты Расеі, Азэрбайджану і Армэніі абмеркавалі шляхі ўрэгуляваньня нагорна-карабахскага канфлікту.

У прынятай па выніках сустрэчы сумеснай заяве Дзьмітрыя Мядзьведзева, Альхама Аліева і Сержа Саргсяна гаворыцца, што падчас перамоваў было дасягнута ўзаемаразуменьне па шэрагу важных пытаньняў. Аднак аб якіх менавіта пытаньнях ідзе гаворка – у дакумэнце не ўдакладняецца.

Падчас сустрэчы не былі прынятыя так званыя Асноўныя прынцыпы ўрэгуляваньня канфлікту. Сустаршыні Менскай групы АБСЭ ў справе Карабаху – Расея, ЗША і Францыя – спадзяваліся, што на сустрэчы гэты дакумэнт будзе прыняты.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама званіў напярэдадні лідэрам Азэрбайджану і Армэніі.
XS
SM
MD
LG