Прэм’ер міністар Гішпаніі Хасэ Люіс Радрыгес Сапатэра заявіў, што да 2014 году з Аўганістану будуць цалкам выведзеныя гішпанскія сілы. Выступаючы пасьля саміту лідэраў Эўразьвязу ў Брусэлі, Сапатэра паведаміў, што ў першай палове 2012 году гішпанскі кантынгент у Аўганістане будзе скарочаны на 10 працэнтаў. Цяпер там знаходзяцца паўтары тысячы вайскоўцаў.
Раней сёньня прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі паведаміў, што да канца году сотні францускіх вайскоўцаў пакінуць Аўганістан.
У чацьвер прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў аб будучым поўным вывадзе амэрыканскіх сілаў з Аўганістану.