Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Бялынічамі разагналі Купальле


Цягам 11 гадоў дэмакратычныя актывісты Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласьці каля вёскі Гута на рацэ Друць ладзяць Купальле. Звычайна на сьвята прыяжджаюць 200-300 чалавек. Летась на Купальлі на Друці быў экс-кандыдат у прэзыдэнты паэт Уладзімер Някляеў.

Сёлета на меркаванае месца сьвяткаваньня, дзе ўжо зьбіраюцца людзі, прыехаў начальнік Бялыніцкага раённага ўпраўленьня МНС Станіслаў Бурко, начальнік мясцовай міліцыі Юры Сіманаў, участковы інспэктар, лясьнічы.

Начальства спасылаецца на тое, што быццам бы існуе забарона на наведваньне пажаранебясьпечнай зоны. Трох чалавек аштрафавалі — дваіх на 25 базавых велічыняў (па 875 рублёў), аднаго — на 20 базавых (700 тысяч).

Цяпер да месца правядзеньня Купальля прыбыў аўтобус з АМАПам. Міліцыянты папярэдзілі: калі цягам дзьвюх гадзінаў ня будуць разабраныя намёты, і людзі не пакінуць месца адпачынку, да іх будзе ўжытая сіла.

Паводле аднаго з удзельнікаў, Мікалая Мяцеліцы, ахвочых трапіць у намётавае мястэчка не пускае міліцыя: «Нас у лягеры дзесяць чалавек дарослых і чацьвёра дзяцей».

Насельнікі намётавага купальскага мястэчка вырашылі падпарадкавацца загадам.

Папярэднія гады арганізоўваў сустрэчу Купальля Алег Мяцеліца, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Мяцеліца — актыўны пашыральнік культуры індзейцаў Паўднёвай Амэрыкі. Сьвяткаваньне Купальля праходзіла паводле беларускіх традыцый з элемэнтамі індзейскіх падобных абрадаў. Цяпер Алег Мяцеліца за мяжой. Выехаў адразу 19 сьнежня 2011, баючыся крымінальнага перасьледу за свой удзел у прэзыдэнцкай кампаніі. Мікалай Мяцеліца — брат актывіста. Пасьля выбараў у яго кватэры праводзіліся вобшукі. Камітэтчыкі забралі аргтэхніку.

Сустракаць Купальле каля вёскі Гута першымі сталі актывісты дэмакратыных суполак Магілёўшчыны больш за пяць гадоў таму. Паселішча знаходзіцца за дзесяць кілямэтраў ад райцэнтру Бялынічы. Дагэтуль перашкодаў не было. Сёлета міліцыя блякавала традыцыйнае купальскае месца яшчэ 21 чэрвеня.
View Larger Map
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG