Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 25-26 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...


...трохі пакрапае, у нядзелю пахмурна, але без дажджу. Тэмпэратура: 13-20.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


25 – Музычнае шоў «Global Gathering Freedom Music» на аэрадроме «Баравое» каля Менску. Пачатак а 18.00.

26 – Сьвяткаваньне Дня моладзі ў Докшыцах. Выступае гурт «Босае сонца». Пачатак а 20.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


25 – У Рыме пачынаецца канфэрэнцыя Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.

25-26 – Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін зь візытам ва Ўкраіне.

26 – Пачынаецца штогадовая сустрэча ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў Ліндаў, Нямеччына.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫя Дні:


25 – У 1903 нарадзіўся ангельскі пісьменьнік Джордж Оруэл (пам. 1950).

У 1984 памёр Мішэль Фуко (нар. 1926), францускі філёзаф і тэарэтык культуры.

25 – У 1991 Славенія і Харватыя прынялі дэклярацыі аб выхадзе са складу Югаслаўскай фэдэрацыі.

26 – У 1909 нарадзіўся Антон Адамовіч (пам. 1998), беларускі літаратуразнаўца.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


25 – Дзень фінскага сьцяга.

26 – Міжнародны дзень барацьбы супраць злоўжываньня наркотыкамі і іх нелегальнага абароту.

26 – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў.

МІНУС 365:


Лукашэнка: Расея хоча нахіліць, прыціснуць і ўдушыць

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Людзі ведаюць, што робяць; часта яны ведаюць і чаму яны робяць тое, што робяць; чаго яны ня ведаюць, дык таго, што робіць тое, што яны робяць.

Мішэль Фуко
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG