У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыі асуджаных за Плошчу Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзьмітрыя Дразда, Андрэя Пратасені і Ўладзімера Хамічэнкі.
Судовая калегія раілася больш за гадзіну і ў выніку адхіліла ўсе касацыйныя скаргі. Прысуды пяцём асуджаным пакінутыя ў сіле.
На судзе прысутнічалі прадстаўнікі АБСЭ, і праваабаронцы мяркуюць, што, магчыма, якраз з гэтай прычыны судзьдзі раіліся так доўга.