Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі супраць траіх кіраўнікоў іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі -- за аказаньне матэрыяльнай і палітычнай падтрымкі уладам Сірыі пры падаўленьні акцый пратэсту ў гэтай краіне.
Рашэньне прынята 24 чэрвеня на саміце ЕЗ у Бруселі. Санкцыі уключаюць у сябе забарону на уезд у краіны ЕС і замарожваньне замежных рахункаў гэтых асоб. Аналягічныя захады прыняты і супраць чатырох высокапастаўленых сірыйскіх чыноўнікаў. Агульная колькасьць асобаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі ў сувязі з рэпрэсіямі ў Сірыі, такім чынам, дасягнула 30-і.
У заяве, ухваленым удзельнікамі саміту, адзначаецца, што дзеяньні рэжыму прэзыдэнта Башара Асада ставяць пад сумнеў яго легітымнасьць.