Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама зьвярнуўся да кіраўнікоў Армэніі і Азэрбайджану


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў чацьвер паразмаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтамі Армэніі і Азэрбайджану Сержам Саргсянм і Ільхамам Аліевым. Як паведамляе Белы Дом, Абама заклікаў да прагрэсу на перамовах па мірным урэгуляваньні ў пытаньні Нагорнага Карабаху.

Праблема Нагорнага Карабаху будзе абмяркоўвацца сёньня, 24 чэрвеня, у Казані, на сустрэчы лідэраў Армэніі, Азэрбайджану і Расеі. Сустаршыні Менскай групы АБСЭ ў справе Карабаху – Расея, ЗША і Францыя – спадзяюцца, што на гэтай сустрэчы будуць прынятыя асноўныя прынцыпы ўрэгуляваньня канфлікту
XS
SM
MD
LG