Прэзыдэнт Мэксыкі Фэліпэ Кальдэрон публічна перапрасіў сем'і ахвяраў гвалту, зьвязанага з наркамафіяй. У чацьвер на працягу шматгадзіннай тэлепраграмы Кальдэрон кантактаваў з сваякамі забітых, некаторыя зь якіх усклалі на ўрад адказнасьць за ўсё часьцейшыя апошнім часам жорсткія расправы ў краіне.
З канца 2006 году, калі Кальдэрон абвясьціў вайну наркакартэлям, ахвярамі процістаяньня злачынных груповак сталі каля 40 тысяч чалавек. Папулярнасьць цяперашняга прэзыдэнта і прадстаўлянай ім Партыі нацыянальнага дзеяньня прыкметна зьнізілася.