Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветныя цэны на нафту зьніжаюцца


Усясьветныя цэны на нафту па выніках таргоў на біржах ў Лёндане і Нью-Ёрку зьнізіліся ў чацьвер на некалькі працэнтаў, дасягнуўшы найніжэйшых значэньняў за апошнія месяцы.

Цана на нафту Brent на Лёнданскай біржы ўпала амаль на 7 даляраў і склала каля 107 даляраў за барэль.

Прычынаю рэзкага спаду цэнаў экспэрты называюць намер Міжнароднага энэргетычнага агенцтва паставіць на рынак дадатковыя 60 мільёнаў барэляў нафты – у сувязі зь перабоямі з дастаўкамі паліва зь Лібіі, выкліканымі ваеннымі дзеяньнямі ў гэтай краіне.
XS
SM
MD
LG